KRAINA Media: iнсайты и паралелі

14 снежня, 2023
1 хвіліна чытання

Георгій Загайнаў аб паездцы ў рамках праекта Kraina Media

Самае каштоўнае для мяне – гэта магчымасць паглядзець на тое, як уладкавана праца ў іншых рэдакцыя. Бо мы ўсе знаходзімся ў «бурбалках» сваіх праектаў, а працу калегаў можам ацэньваць толькі па тых медыяпрадуктах, які яны выпускаюць.

Аднак за кожным прадуктам стаяць працэсы і людзі. Як нараджаецца медыяпрадукт? Які шлях ён праходзіць ад ідэі да рэалізацыі? Якія прынцыпы, метады і інструменты выкарыстоўваюць калегі? Звычайна ўсё гэта застаецца за кадрам. Таму вялікі дзякуй RAZAM за магчымасць зазірнуць за кулісы праектаў калег з Германіі і пазнаёміцца з тымі, хто іх робіць.

Падзялюся самымі запамінальнымі сустрэчамі.

OSTEUROPA

Я ўпершыню апынуўся ў рэдакцыі з такой доўгай гісторыяй. Сама атмасфера, якая нагадвае лабараторыю алхімікаў, натхняе на ўдумліваю і павольную, але пры гэтым грунтоўную працу. Зрэшты, сам праект, які змог адрадзіцца і зноў знайсці сваю аўдыторыю, пасля ўсіх жахаў Другой сусветнай вайны, такім і з’яўляецца. Тут уражанні больш на ўзроўні эмоцый, а не практычнага досведу. Але гэта таксама каштоўна.

KITCHEN CONVERSATIONS

Выдатны прыклад таго, як медыя нараджаюцца з жадання размаўляць з цікавымі людзьмі. Патрыцыя – вельмі абаяльная і адкрытая асоба, якая з першых хвілін выклікае ў суразмоўцаў прыхільнасць да сябе. І ў гэтым яе суперсіла. Ну а акрамя таго, Kitchen Conversations – гэта выдатны прыклад таго, што для стварэння медыяпраекта не заўсёды патрэбна каманда. Досыць крэатыўнасці і працавітасці. Ну і кніга рэцэптаў – проста выдатная.

X3-PODCAST

Калі ты сам працуеш у медыяпраекце, які з’явіўся з ідэі прыносіць карысць і дапамагаць сваім чытачам, то вельмі цікава паглядзець, як працуе праект, які таксама вырас з падобных памкненняў. Пры гэтым працягвае захоўваць фокус на першапачатковай ідэі, развівацца і знаходзіць крыніцы фінансавання для дастаткова нішавага выдання.

BANANENBIEGEREI

Вельмі крутыя дызайны, класныя праекты і разумныя падыходы да іх стварэння. Было цікава пазнаёміцца з падыходамі да распрацоўкі інфармацыйных сайтаў. І ўбачыць шмат рашэнняў, якія ты і сам выкарыстоўваеш у сваёй працы. Ну і яшчэ адно атмасфернае месца ў старажытным раёне. Сапраўдны крэатыўны хаб.

TAZ

Рэдакцыя мары. На кантрасце з тым, як існавалі і існуюць беларускія выданні, разумееш, што калі ў краіне ёсць свабода слова і дэмакратыя, незалежныя медыі могуць не проста выжываць, але і зарабляць і дапамагаць іншым. TAZ – добры прыклад таго, як можна паспяхова спалучаць актывізм (у тым ліку і палітычны) і журналістыку, не парушаючы стандартаў апошняй.

DEKODER

Мусіць, самы ўпадабаны ўсім удзельнікам паездкі праект. У ім падабаецца літаральна ўсё: і падыходы да працы, і тэматычнае напаўненне, і дызайн. Але больш за ўсе ўражваюць спецпраекты Дэкодэра. Апрацоўка вялікіх масіваў інфармацыі, візуалізацыя дадзеных, крэатыўныя падыходы да сторытэлінгу – усё гэта вельмі натхняе і прымушае глядзець на працу сучаснага журналіста зусім пад іншым вуглом.

Падводзячы вынік, хачу адзначыць, што праект RAZAM не толькі падараваў новыя ўражанні, але дазволіў правесці паралелі з тым, што робім мы, і, самае галоўнае, даў сапраўдныя інсайты. Было сапраўды цікава і карысна.