Вывучэнне падыходаў прасоўванне акадэмічнай і экспертнай веды ў медыя прастору – адна з найболей цікавых тэмаў для для мяне была падчас двух вандровак у Берлін.
Праграма складалася з візітаў у немецкія СМІ, якія ў тым ці іншым ракурсе асвятляюць і закранаюць сюжэты, связаныя з Усходняй Еўропай, а таксама з магчымасці стварыць публікацыі па тэмам, якія асабіста цікавыя па выніках абмеркаванняў з немецкімі экспертамі. Падчас візітаў знаёміліся з рэдактарамі, заснавальнікамі і журналістамі, з канцэпцыямі медыя і падыходамі да асвятлення постсавецкага рэгіёна для нямецкай аўдыторыі, а таксама абмяняцца думкамі наконт будучыні Беларусі і бачання актуальнай сітуацыі. Па выніках візітаў павінна было сфармавацца разуменне, чым цікавая можа быць Беларусь для нямецкага (у шырокім сэнсе, замежнага, а таксама беларускага) чытача, каб не сыходзіла з певесткі, і каб Беларусь асвятлялася з улікам меркаванняў і оптыкі беларусаў.
Найболей цікавымі для мяне паказаліся праекты, якія вядуць прадстаўнікі другога пакалення эмігрантаў з былой посткамуністычнай прасторы, то-бок людзі дасканала інтэграваныя ў нямецкае грамадства, але з гісторыяй сям’і, якая іх лучыць з грамадзянамі постсавецкіх краін.
Аўтаркі X3-Podcast’а Ani Menua, Julia Boxler, прысвечанага дэкаланізацыйнай перспектывы на пост-савецкай прасторы, паходзяць з Арменіі і Казахстана. Засяроджванне на асабістых успамінах розных пакаленняў эмігрантаў з пост-савецкай прасторы абагачае разуменне палітычнай гісторыі краін іх паходжання, у якой няма месца асабістаму. Заснавальніцы і вядоўцы падкасту
Знаёмства з рэдакцыяй o[s]tklick – гэта цікавы прыклад спалучэння журналістыкі і актывізма, дапамога супольнасцям эмігрантах з Украіны, Беларусі і іншых, робіць праект асабіста каштоўным.
Raphael Jung, рэдактар ARD-Mittagsmagazin, негледзячы на траўму нагі і мыліцы, з дапамогай якіх перасоўваўся, правёў экскурсію па мадэрнісцкаму будынку тэлебачання, у якім захаваўся не толькі арыгінальная архітэктура, але і інтэр’ер. Размова аб прынцыпах і падыходах да сторытэлінгу пачалася на даху будыку, а завершылася ў бары, таксама на даху, з панарамным відам на Берлін. Менавіта гэтая размова стала для мяне вызначальнай, калі рыхтавала свой праект пра маляваныя шрыфты на вокладках кніг у 1920-я і 1990-я. Шрыфт сама па сабе занімальная форма і мастакі шрыфта вядомыя толькі вузкамі колу прафесіяналаў, а пра беларускіх мастакаў кніг увогуле амаль няма інфармацыі, так што на крышы будынка ARD прыняла вызванне засяродзіцца на біяграфіях мастакоў і іх супрацу з выдавецтвамі, каб праілюстраваць, падсвяціць праз асабістыя прафесійныя траекторыі палітычную гісторыю Беларусі.
деkоder [Russland und Belarus entschlüsseln / расшыфровывая Расію і Беларусь] – гэта выданне цікавае перадусім тым, што асвятляе Беларусь. Я бы вызначыла два падыхода: пасповед пра дзейнасць выбітных беларусаў: аднін – мастакоў, выдаўцоў праз інтрэрв’ю і прэзентацыю мастацкіх праектаў; другі – візуалізацыя дадзеных праз спецыяльныя праекты. Гэтыя две перспектывы: асабістая і “з вышыні палёту птушкі”, то-бок праз візуалізацыю вялікіх дадзеных, даюць уяўлення пра працэссы, якія адбываюцца ў Беларусі і на постсавецкай прастроры, а не толькі пра падзеі, таму вылучаюць дэкодэр сярод іншых медыя. Хацелася б адзначыць і эмпатычнасць падыходу ад асвятлення поглядаў беларускіх дзеячоў і тэм, звязаных з Беларуссю, што ва ўмовах доўгатэрміновых і масавых рэпрэсій, калі далёка не ўсе могуць сабе дазволіць бачнасць у публічнай прасторы.
Са спаткання з Тыгранам Петрасянам (Tigran Petrosyan) з рэдакцыі Taz і адным з праздсаўнікоў фундацыі “TAZPanter Stiftung”, пачыналіся нашыя навучальныя візіты і там жа адбылася прэзентацыя і абмеркаванне нашых праектаў для журналістаў з амамль усіх краін пост-савецкай прасторы. Я мяркую гэты вельмі карысны досвід і ўдзячна арганізатарам праекта за магчымасць атрымаць шмат новай карыснай інфармацыі.